?

Log in

Падаравала аднаму добраму чалавеку за удзел у дзіцячым спектаклі цюльпаны, проста цюльпаны. Сёння ён даслаў вось такі фотаздымак, штосьці ў гэтым ёсць. Дарэчы Яваровым людзям крытычна патрэбны жадаючыя патанчыць беларускія танцы. Збор штосерады а 19 гадзіне.photo

Вясна

У Гай парку бізоны абзаводзяцца нашчадкамі, заўтра будзе цялятка, а можа і сёння пад вечар.
Калі ў вірні будзённай мітусні
Раптоўна ўспомніш тое, што забыта,
І зразумееш, што яно - забіта, - 
Забойцу ў вочы ў люстра зазірні!
***
Read more...Collapse )

Родзічы?

778020778021
Падазраю, што чалавека (1924 г.н.в. Буса, ці суседняя), якога разшукваюць, нейкім чынам ёсьць родзічам маему дзеду Галёта Ўладзіміру Раманавічу (1929 г.н.вёска Табулкі) - нажаль сама яго распытаць не магу - не склаліся адносіны паміж ягоным сынам і маёй маці. 
Цікава, што бацьку, таго чалавека завуць Раман і майго прадзеда завуць Раман, ды і вёскі, ў якіх яны жылі - суседнія, ці маглі быць два Галёты Раманы ў адзін час у суседніх вёсках? На фатаздымках рысы тых людзей вельмі падобныя на рысы майго бацькі на вясельных фотаздымках - адзінае што маю ад гэтага чалавека.
Толькі маці ягоная  - мая бабуля Паліна (Пелагея) зрэдку са мной і сваёй праўнучкай бачыцца. Ггэтым летам, калі мы жылі ў Менску, яна распавяла, што быў яшчэ адзін Галёта Максім(іліан), здаецца пляменнік ці дзядзька дзедаў (?!), які перабраўся ў Амерыку. І што з ім сталася невядома.

http://poisk.vid.ru/?p=10&id=1992426
выпадкова трапіла на запіс аб Беларускай царкве ў Таронта і разважаннях, кім ёсць "белоруссы" і беларусы. Сціпла, але ж чалавек у галоўных момантах разабраўся.

http://bloorlansdowne.blogspot.com/2007/05/byelorussian-orthodox-church-on-st.html

From The Heart By Mario Pietrantoni 1990

Бываюць вельмі прыемныя хвіліны нават у тым, што мне не падабаецца. У краме пазнаёмілася з чалавекам, пра якога цяпер узгадваю, і мне ня так складана прыняць непаразуменні і памылкі, і невырашальныя пытанні.Read more...Collapse )